«Megadeth» — амерыканскі трэш-метал гурт, які быў заснаваны ў Сан-Францыска ў 1983 годзе гітарыстам Дейвам Мастэйнам, які пакінуў «Metallica». За час свайго існавання, незважаючы на перыядычную змену складу і скандальную рэпутацыю, уладальнікі прэміі «Grammy», «Megadeth» прадалі каля шаснаццаці мільёнаў дыскаў і набылі велізарнае войска фанатаў па ўсім свеце. Сёння «Megadeth» па праве з’яўляецца адным з самых вядомых і лепшых металічных гуртоў, што разам з такімі камандамі як «Metallica», «Anthrax» і «Slayer» называюць «вялікай чацвёркай» трэш-метала. У камандзе афіцыйна ўдзельнічала дзевятнаццаць музыкантаў, і толькі Дэйв Мастэйн застаецца лідарам гурта яшчэ з першага складу і асноўным аўтарам песень. З часоў свайго заснавання гурт «Megadeth» выпусціў адзінаццаць студыйных, тры міні і два канцэртных альбомы.